Прома відэа
Апісанне кнігі
Цікава ўдзельнічаць у нефармальных калектывах? Ці ствараць свой уласны? Хочаш даведацца, па якім законам развіваецца прафесійная гільдыя, клуб па інтарэсах, дваровы калектыў ці анлайн супольнасць?
Выдатна! Ты пастукаўся ў патрэбныя дзверы. Будаваць калектывы - гэта не толькі займальна, гэта патрэбна. Малыя групы ўплываюць на вялікае грамадства, у якім мы жывем тут і цяпер.
“Сацыятэхніка. Пачаткі” пра маё захапленне стварэннем нефармальных калектываў. Яна пра мой шлях у гэтым будаванні. Шлях поўны адкрыццяў і памылак. З часам мае крокі становяцца больш і больш упэўненымі, выніковымі і ўплывовымі. Чым далей іду, тым больш я заўважаю залежнасці ў жыцці нефармальных груп, суполак, супольнасцяў.
На старонкі кнігі я сабраў уласную практыку, запісаў назіранні і веды, пачарпнутыя з даследванняў і эксперыментаў папярэдніх сацыятэхнікаў. Я прэпарую малыя групы, выкаростоўваючы, як навуковыя метады так і сваю інтуіцыю. Мой досвед не ёсць універсальны, аднак мая памяць, назіральнасць, інтэлектуальны багаж, а таксама прага дакапацца да сутнасці, падказваюць, што ў жыцці нефармальных калектываў ёсць заканамернасці. Гэтыя заканамернасці я апісваю крок па кроку.
Як выглядае жыццё нефармальных калектываў? Чаму яны наогул з’яўляюцца і адыгрываюць значную, а часта ключавую ролю ў нашым жыцці? Па якіх прынцыпах развіваюцца і ўзаемадзейнічаюць паміж сабой? З якой прычыны супольнасці ўрэшце знікаюць? І што пакідаюць пасля сябе для нас? Можа нешта сапраўды важнае? Дарэчы, хто такі сацыятэхнік?
Гэта кніга не проста апісанне і сістэматызацыя майго досведу, я пісаў яе перш за ўсё для тых, беларусаў, якія гатовы выбудоўваць наша грамадства нанова на прынцыпах адкрытасці і ўключанасці. Я ствараў Пачаткі як дапаможнік для дзеяння. Чаму?
Грамадства – гэта лес. А супольнасці – гэта арганізмы, якія жывуць у гэтым лесе і ўзаемадзенічаюць з ландшафтам і паміж сабой. Мая кніга пра вось гэты малыя групы, нефармальныя калектывы, суполкі грамадзян засяляючыя гэты “лес”. Ведаючы як жывуць арганізмы пад назвай – супольнасць, можна будаваць, ствараць, пачаць засяляць грамадства.

Працэс стварэння
5 простых крокаў ад ідэі да друку
Рукапіс
Выявы
Вычытка
Верстка
Друк
Змест
Пра супольнасць як калектыўны суб’ект, які ўзнікае, вызначаецца з ідэалам, пачынае дзеяць, фармуе сваю суб’ектнасць, сустракаецца з першымі выклікамі, абазначае свае межы і спосабы дзеяння, падставы існавання, самакіраванне. Іншымі словамі, шукае сваё месца пад сонцам.
- Тэма 1. Якую супольнасць мы ствараем.
- Тэма 2. Які базавы набор роляў у супольнасці.
- Тэма 3. Як далучаць новага ўдзельніка.
- Тэма 4. Навошта ведаць межы супольнасці.
- Тэма 5. Як уплываюць культура, каштоўнасці і мэты на пабудову супольнасці.
- Тэма 6. Што рабіць з “лішнімі” людзьмі ў супольнасці.
- Тэма 7. Мала людзей. Якой велічыні групы дастаткова.
- Тэма 8. Як прызначаюцца “кіраўнікі” і “выканаўцы” ў супольнасці.
- Тэма 9. Як адбываецца прыняцце рашэнняў у нефармальных супольнасцях.
- Тэма 10. Як і навошта арыентавацца ў этапах развіцця супольнасці.